- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Марская вандроўка  

 

Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка” арганізаваны з 14 чэрвеня па 7 ліпеня для 43 дзяцей Крамяніцкага сельскага савета. Настаўнікі Князеўскай сярэдняй школы Зэльвенскага раёна пастараліся арганізаваць адпачынак вучняў рознабакова.

Мерапрыемствы былі карыснымі і цікавымі, садзейнічалі паспешнай рэалізацыя дзяцей у розных відах дзейнасці. Выхавальнікі лагера на працягу 18 дзён стараліся развіваць дзіцячую ініцыятыву.

Для арганізацыі лагера выкарыстоўвалася гульнявая мадэль. Праграма прапаноўвала марскую вандроўку па “Вясёлцы Летніх канікул”. Асноўная задача, каб карабель-лагер не сеў на мель, а забяспечыў палёт наперад, каб маякі-мэты не матляліся ў моры жыцця без руля і компаса, каб не вандравалі па аднолькавых заезжаных маршрутах, а дзеці былі не толькі пасажырамі, а камандамі-экіпажамі сваіх караблёў, якія з дня ў дзень адкрываюць для сябе новы нязведаны свет у выглядзе аблокаў. Кожны новы дзень – гэта новае воблака, а значыць, новыя ўражанні, эмоцыі, веды. Самымі цікавымі сталі аблокі Адкрыццяў,Сяброўства, Надзеі, Смеху, а самымі карыснымі – Бяспекі, Мудрасці, Памяці, Права. За актыўны ўдзел у мерапрыемствах члены экіпажаў атрымлівалі ўзнагароду “Сонечнага зайчыка”.

Па выніках дзіцячай лагернай змены можна ўпэўнена сказаць, што рэспубліканская акцыя “Выбор лета. ЗдорОво! ЗдОрово! Полезно! Дружно!” у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка” рэалізавана ў поўнай меры.

 

Ганна РАЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Князеўскай сярэдняй школы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий