- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Купальскі вянок у дзіцячым садзе  

 

З традыцыямі Купалля пазнаёміліся выхаванцы ясляў-сада № 27 Мазыра. Дзеці і дарослыя сабраліся на палянцы каля “вогнішча”, каб падзякаваць Маці-Прыродe за добры ўраджай, спявалі песні і вадзілі карагоды.

Сімвавалам купальскага свята стала Купалінка – прыгожая дзяўчынка, галасістая пяюха, шчырая працаўніца. Купалінка прыйшла ў госці з травамі і кветкамі, пазнаёміла дзяцей з іх назвамі. Потым удзельнікі свята зразбілі вянкі, якія сталі засцерагальнікамі дзяцей ад хвароб і злога духу.

Купалінка пазнаёміла выхаванцаў з паэтычнай легендай пра папараць-кветку, якая зацвітае адзін раз у годзе, менавіта ў купальскую ноч. Свята закончылася скачкамі праз “вогнішча”, якое з’яўляецца сімвалам сонца, а сонца надзяляе сілай. Выхаванцы ля “вогнішча” кідалі пучок лёну і крычалі: “Зарадзі лён!”

Знаёмства дзяцей з народнымі святамі выхоўвае цікавасць да аб’ектаў, з’яў і прадметаў матэрыяльнай, духоўнай культуры свайго народа, фарміруе нацыянальную самасвядомасць і далучае да беларускіх традыцый.

 

Вольга ГУСАК,
загадчык ясляў-сада № 27 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий