- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ратавальнікі завіталі ў “Неўгамон”  

 

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” ратавальнікі наведаліся ў школьны лагер “Неўгамон” сярэдняй школы № 2 Смаргоні.

Сустрэча пачалася з інтэрактыўнай гутаркі. Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Надзея Вайнілка ў гульнёвай форме паўтарыла разам з дзецьмі, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, у якія службы звяртацца, калі вы трапілі ў бяду. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку, складалі пазлы на тэму “Бяспечныя паводзіны”. Усе ўдзельнікі атрымалі буклеты з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

Пасля дзеці перамясціліся на пляцоўку, дзе спынілася пажарная машына. Там у кожнага жадаючага была магчымасць апынуцца ўнутры пажарнага аўтамабіля. Усе з задавальненнем прымяралі форму ратавальнікаў, а самыя дужыя і адважныя нават паспрабавалі з пажарнага рукава патушыць умоўнае вогнішча. Ну а асаблівае захапленне дзеці атрымалі ад магчымасці ў такую спёку папаласкацца пад штучным дажджом. 

 

Вольга ПЕТРУШЭВІЧ,
выхавальнік школьнага лагера “Неўгамон”
сярэдняй школы № 2 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий