- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Летні DRIVE” зацікавіўся беларускім ручніком  

 

Хлопчыкі і дзяўчынкі аздараўленчага лагера “Летні DRIVE” сярэдняй школы № 2 г.п. Рось Ваўкавыскага раёна наведалі выстаўку беларускіх ручнікоў. 

Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Ручнік абавязкова прысутнічаў на найбольш важных падзеях у жыцці чалавека. Ткуць і вышываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.

Менавіта пра ручнікі ішла размова з А.Г.Талькоўскай, метадыстам Роскага філіяла Ваўкавыскага РЦР, якая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення беларускага старажытнага ручніка, з разнастайнасцю арнаменту і значэннем сімвалаў на ім, а таксама з традыцыямі яго выкарыстання. Ручнікі розных рэгіёнаў адрозніваюцца мясцовым каларытам, формай і размяшчэннем узору, тэхнікай выканання. На выстаўцы “Родны край у арнаментах” былі прадстаўлены аўтэнтычныя і сучасныя вырабы з лакальнымі асаблівасцямі вышыўкі Панямоння.

Свае ўражанні выхаванцы лагера адлюстравалі ў сваіх малюнках. Яны ўпрыгожылі палоскі белай паперы выцінанкай і ўзорамі. Атрымалася прыгожая выстаўка дзіцячых работ “Табе, Радзіма, прысвячаю!”. Так дзеці перадалі сваю любоў да роднага краю, павагу да мінулага, веру ў светлую будучыню.

 

Ірына АПІМАХ, 
настаўнік пачатковых класаў, педагог-арганізатар
аздараўленчага лагера “Летні DRIVE
сярэдняй школы № 2 г.п. Рось
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий