- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Пра здаровы лад жыцця расказалі Клёпа і Сцёпа  

 

У ясляхсадзе № 11 Навагрудка прайшла музычнаспартыўная забава “Клёпа і Сцёпа ў нас у гасцях”, накіраваная на пашырэнне ўяўленняў выхаванцаў пра здаровы лад жыцця.

У нашым дзіцячым садзе гэта не проста частка выхаваўчай работы, гэта яшчэ і свята для дзяцей. Раніцай з пажаданнямі здароўя і вясёлай музыкай “На зарадку станавіся!” дзяцей сустрэў вясёлы клоўн Клёпа, потым прайшлі займальныя гутаркі. Дашкаляты пабывалі ў гасцях у Доктара Айбаліта, дзе паглыбілі свае веды пра прадметы асабістай гігіены, неабходнасць мыць рукі, твар і сачыць за знешнім выглядам.  

А на прагулцы дзяцей чакалі вясёлыя клоўны Клепа і яго сябар Сцёпа, якія падрыхтавалі займальныя конкурсы, рухомыя гульні, стваралі праблемна-гульнявыя і практычныя сітуацыі, накіраваныя на фарміраванне ўяўленняў пра здаровы лад жыцця, захаванне і ўмацаванне фізічнага, псіхічнага здароўя.

Скончылася музычна-спартыўная забава цікавым разгадваннем загадак. Дзеці былі ў захапленні, атрымалі шмат ведаў, зарад бадзёрасці і добрага настрою, а потым яшчэ доўга і з цеплынёй успаміналі свята і жадалі адно аднаму здароўя.  

 

Алёна ГРЫЦ,
выхавальнік
ясляў-сада № 11 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий