- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дэвіз дня: “Мы цябе любім, родная старонка”  

 

У дзевяцідзённым палатачным лагеры “Вясёлкавае лета” пры Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна дзень прайшоў пад дэвізам “Мы цябе любім, родная старонка. Чыстая і светлая, з водарам рамонкавым”.

Цікавы, змястоўны і эмацыянальна насычаны адкрыты дыялог “Вайна ў лёсах маіх землякоў” распачаў лагерны дзень. У рамках дыялога дзеці прынялі ўдзел у мітынгу ля помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак. Наступны этап дыялогавай пляцоўкі “Вайна ў лёсе маіх землякоў” прайшоў у сценах Валеўскага народнага гісторыка-краязнаўчага музея. У ходзе дыялогу былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы на аснове ўспамінаў нашых землякоў, якія былі сведкамі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Напрыклад, успаміны жыхара вёскі Тулічава Уладзіміра Пятровіча Брычкоўскага, які пачынаў вайну ў партызанскім атрадзе, які пазней увайшоў у склад другога Беларускага фронту. Рабяты ўспомнілі пра лёс святара вёскі Ятра Барыса Кірыка, які за дапамогу параненым партызанам быў зверскі закатаваны фашыстамі, а яго дзяцей забілі ў Калдычэўскім лагеры смерці. У памяць пра тыя страшныя дні ля дарогі вёскі Тулічава і Ятра стаяць помнікі землякам, якія загінулі на фронце і на акупаванай тэрыторыі.

Дзецям было прапанавана прыняць удзел у інтэрактыўнай пляцоўцы “Памяць нашых слаўных дзён”. На першым этапе трэба было словамі апісаць краіну, у якой мы жывем. “Мір”, “дабро”, “дабрабыт”, “шчасце”, “радасць”, “павага” – гэтыя і многія іншыя паняцці дзеці суадносяць з краінай, у якой жывыць. У выніку выхаванцы аформілі маляўнічы і душэўны плакат. Заданні наступнага этапу падштурхнулі дзяцей да высновы пра тое, што жыць у Беларусі – значыць заставацца разам, адзінымі і моцнымі.

Завяршыўся насычаны дзень тэматычнай дыскатэкай “Мы за мір і сяброўства”.

 

Алена ФЕДАСЮК,
дырэктар лагера “Вясёлкавае лета”
пры Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий