- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Формулу поспеху шукалі канюхоўскія вучні 

 

Вось ужо каторы год радасна сустракае і дорыць новыя ўражанні аздараўленчы лагер “Сонейка” Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.

Сёлета дзяцей запрасілі на змену “Формула поспеху”. 18 дзён выхаванцы падарожнічалі па маршрутах “Я і Радзіма”, “Я і прырода”, “Я і здароўе”, “Я і людзі”, “Я і мая сям’я”, “Я – гэта мы”, каб знайсці шлях да поспеху.

Маршрут “Я і Радзіма” быў накіраваны на выхаванне ў навучэнцаў патрыятычных пачуццяў. Дзеці актыўна ўключыліся ў квест-гульню “Я родным краем ганаруся”, падарожнічалі па сцяжынках малой радзімы, прынялі ўдзел у акцыі “Нашы сімвалы – наш гонар”.

У рамках маршрута “Я і мая сям’я” адбыліся творчая прэзентацыя “Мая сям’я – мой гонар”, сюжэтна-ролевая гульня “Дружная сям’я”, літаратурнае кафэ “Калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я”. Дзеці падзяліліся сямейнымі традыцыямі, расказалі пра свае карані.

Змест маршрута “Я і здароўе” дазволіў замацаваць у выхаванцаў навыкі беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя. Дзецям запомніліся флэш-моб “Рабі як мы, рабі з намі, рабі лепш за нас!”, крэатыў-праект “Канікулы –тэрыторыя здароўя”, заняткі па інтарэсах “Рухомыя гульні”.

Маршрут “Я і прырода” садзейнічаў фарміраванню ў навучэнцаў любові да прыроды і беражлівых адносін да яе багаццяў. Дзеці пабывалі на экскурсіі ў “Музеі вавёркі”, прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “Цвіці, наш край”, экалагічнай кампаніі “Хто, калі не мы”.

Мэта маршрута “Я і людзі” заключалася ў развіцці ў дзяцей умення будаваць адносіны з аднагодкамі і іншымі людзьмі. У рамках Года народнага адзінства актуальнымі былі наступныя формы мерапрыемстваў: інтэрактыўная гульня “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я”, свята “Карагод дружбы”, хвіліна славы “Каб жылі ў памяці героі-землякі”.

Маршрут “Я – гэта Мы” аб’яднаў выхаванцаў вакол агульных інтарэсаў. Згуртаванню дзіцячага калектыва, раскрыццю здольнасцей дзяцей спрыялі майстэрня радасці “Свет маіх захапленняў”, буккросінг “Бібліятэка да дзяцей”, квест-гульня “Пошукі скарбу”.

У канцы змены дзеці ўсвядомілі, што формула поспеху заключаецца ў любові да Радзімы, гонары за сваю сям’ю, гармоніі чалавека і прыроды, здаровым ладзе жыцця, дружбе і самаўдасканаленні.

 

Таццяна ДАНІЛОВІЧ,
дырэктар лагера “Сонейка”
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий