- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень вады прайшоў для выхаванцаў ДЦРД № 1 Навагрудка  

 

Кожны летні дзень тоіць у сабе шмат цікавага і карыснага для развіцця дзіцяці і пазнання навакольнага свету. Адзін з іх прайшоў у сярэдняй групе 3 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці 1 Навагрудка пад назвайБлакітны дзень дзень вады”.

У час зносін выхаванцы вялі размову на тэмы “Дзе жыве вада”, “Каму патрэбна вада”, “Як берагчы ваду”. У практыкаванні “Назаві ваду ласкава” (ціха, моцна, весела, сумна) выхаванцы развівалі славесную творчасць. Але больш за ўсяго ўразіў дзяцей паход у “Лабараторыю вады”. Выхаванцы сумесна з педагогам правялі шэраг вопытаў і эксперыментаў. Падчас вопыту “Што ў вадзе раствараецца, а што не” растваралі фарбы і пясок, рабілі заключэнні. У вопыце “Чароўныя якасці вады” дзеці назіралі за тым, як вада прымала форму прадмета, куды яе налівалі, а ў вопыце “Вадапад” – як вада льецца. Эксперымент “Каплі” паказаў малым, як розныя матэрыялы – губка, сурвэтка, тканіна – засвойваюць ваду. У дыдактычных гульнях “Водныя насельнікі” і “Трэці лішні” малыя замацавалі веды пра насельнікаў вадаёмаў.

У другой палове дня дзеці працавалі ў творчай майстэрні “Мост праз раку”. Выхавальнік уцягнула выхаванцаў у рашэнне праблемнай сітуацыі “Як прайсці на другі бераг ракі”, прапанаваўшы ім выразаную з блакітнай паперы раку і фігуркі людзей і жывел, якія “жывуць” па розныя бакі ракі. Наступным этапам працы ў творчай майстэрні было славеснае мадэліраванне “Які мост павінен быць”, а апошнім этапам працы ў майстэрні стала ўвасабленне творчай задумы.

Завяршыўся дзень дыдактычнай гульнёй “Карабель, паруснік, лодка”, у якой выхаванцы выкладвалі фігуры воднага транспарту з геаметрычных фігур.

 

Святлана МЯЦЕЛІЦА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий