- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Спее агародніна ў Махнавіцкім дзіцячым садзе  

 

У Махнавіцкім яслях-садзе Мазырскага раёна ёсць свой агарод. Ён дае магчымасць арганізаваць назіранні за ростам раслін на працягу вясны, лета, восені. Тут арганізавана працоўная дзейнасць, якая адыгрывае важнае месца ў выхаванні маленькага грамадзяніна.

Маленькія памочнікі з задавальненнем выконваюць пастаўленыя перад імі задачы: рыхляць зямлю, паліваюць расліны, вырошчваюць расаду, падвязваюць агародніну. Выхаванцы не толькі авалодваюць практычнымі навыкамі, але і атрымліваюць шмат карыснай інфармацыі: вучацца разлічаць і правільна называць расліны, знаёмяцца з уплывам пагодных умоў на іх стан.

Работа на агародзе дае магчымасць для правядзення розных эксперыментаў. Якая фасоля хутчэй узойдзе: сухая ці якую мы замачылі ў вадзе? Такая работа садзейнічае развіццю пазнавальнай актыўнасці, служыць крыніцай станоўчых эмоцый і садзейнічае інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю. Агарод у дзіцячым садку – гэта яшчэ і магчымасць убачыць вынікі сваёй працы. Колькі радасці, калі дзеці праз некаторы час атрымліваюць добры ўраджай.

Агарод – гэта і месца, дзе я выкарыстоўваю тэматычныя загадкі, прыказкі і прымаўкі, гульні “Пазнай па апісанні”, “Што расце ў агародзе”. Калі мы высаджвалі памідоры, то работа суправаджалася вершамі, стварэннем казкі пра сіньёра Памідора, а таксама рознай пазнавальнай інфармацыяй.

Работа на агародзе, гульні, даследванні – гэта першыя наглядныя заняткі на прыродзе, якія садзейнічаюць развіццю інтэлекту, эмацыянальнай сферы, выхаванню беражных адносін да навакольнага асяроддзя.

 

Жанна ПАЛУЯНАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Махнавіцкага ясляў-сада
Мазырскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий