- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дашкольнікі з Карэліч даглядаюць за агародам

 

Агарод і кветнік на тэрыторыі ясляў-сада № 1 Карэліч – сапраўдная жывая лабараторыя пад адкрытым небам, якая дапамагае пазнаёміць выхаванцаў з разнастайнасцю культурных храслін, асаблівасцямі і тэхналогіямі іх вырошчвання.

Лета – цудоўная пара года, якая дорыць выдатную магчымасць далучыць дзяцей дашкольнага ўзросту да працы на вуліцы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ствараюць умовы для назіранняў з дзецьмі, вучаць іх даглядаць за пасаджанымі агароднінай і кветкамі, заўважаць змяненні ў росце і выглядзе раслін. Усе разам шчыра радуюцца першым усходам і багатаму ўраджаю. Практычным шляхам прыходзяць да высновы, што атрыманне канчатковага выніку немагчыма без шэрагу паслядоўных працоўных працэсаў.

Нашы выхаванцы ведаюць, што перад пасадкай трэба падрыхтаваць зямлю, потым пасеяць насенне, а, каб яно прарасло, трэба паліваць. Разумеюць, для чаго неабходна рыхліць зямлю. Дружна “ратуюць” культурныя расліны ад пустазелля, што забірае ў іх шмат святла, вільгаці. Тут не абысціся без праявы ўвагі, працавітасці, адказнасці за даручаную справу, умення пераадольваць цяжкасці.

Паліванне – адзін з любімых заняткаў хлопчыкаў і дзяўчынак. Тут важна растлумачыць, як правільна трымаць палівачку, з якой вышыні і куды ліць ваду. Кожны стараецца дапамагчы расліне, паліўшы яе вадзіцай.

Супольная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца працаваць падгрупамі, размяркоўваць паміж сабой працоўныя даручэнні, дапамагаць адно аднаму, а таксама сфарміраваць у дзяцей навыкі правільнага карыстання прыладамі працы, жаданне клапаціцца пра расліны.

І, вядома, праца на свежым паветры спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей.

 

Наталля СКОК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 1 Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий