- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навадворскія школьнікі працавалі на збожжаскладзе і ферме  

У ліпені на базе Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна працаваў лагер працы і адпачынку “КРУТО”.

Яшчэ ў красавіку быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве па забеспячэнні працаўладкавання непаўналетніх для ўдзелу ў сельскагаспадарчых работах паміж сельскагаспадарчым прадпрыемствам “Новы Двор-Агра” і Навадворскай сярэдняй школай.

Штодзень юнакі і дзяўчаты адказна выконвалі даручэнні па ўборцы тэрыторыі збожжасклада, ферм сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра”, што дапамагло ім зразумець цану кожнага заробленага рубля.

У другой палове дня, пасля абеду і адпачынку, праводзіліся экскурсіі, розныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, экалагічныя акцыі, дэсанты і конкурсы.

Для выхаванцаў былі арганізаваны сустрэчы з супрацоўнікамі спецыяльных службаў і медыцынскімі работнікамі.

Былі праведзены сумесныя мерапрыемствы з работнікамі сельскага клуба і Навадворскай бібліятэкі.

Юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у працоўных акцыях “#Задело”, “Рабі дабро”, “Прымерыць прафесію на сябе”.

Экалагічныя акцыі “Навадворскаму возеру – наш клопат”, “За чысціню аграгарадка”, экалагічны дэсант “Чысты лес”, конкурс фларыстаў “Фарбы лета”, экалагічнае мерапрыемства “Запрашаем у фітабар” садзейнічалі збліжэнню старшакласнікаў з прыродай малой радзімы, дарылі дзецям жывыя зносіны і пазітыўны настрой.

Фарміраванню станоўчай грамадзянскай пазіцыі, накапленню арганізацыйных і ўпраўленчых навыкаў, асэнсаванню значымасці сваёй дзейнасці садзейнічаў змест мерапрыемстваў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”.

Штодзень выхаванцы атрымлівалі далонь “КРУТО” з баламі. У апошні дзень змены падведзены вынікі, і ўсе выхаванцы атрымалі граматы ў розных намінацыях.

 

Таццяна САЎКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
дырэктар лагера працы і адпачынку “КРУТО”
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий