Рашэнне задач па тэме “Трыганаметрычныя функцыі”. 10 клас

- 14:47Математика. Сценарии, Методичка

 

*Урок узнагароджаны дыпломам І ступені ў раённым конкурсе на лепшую распрацоўку ўрока матэматыкі ў 10 класе

                                                                              

Ірына ГРЫНЕВІЧ,
настаўнік матэматыкі
ДУА “НПК Бобравіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Іўеўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Задачы ўрока:

– стварыць умовы для паўтарэння і абагульнення ведаў і ўменняў вучняў па тэме “Трыганаметрыя”, паказаць прымяненне атрыманых ведаў у розных сферах навукі і жыцця, вучыць ужываць атрыманыя веды ў новых умовах;

– спрыяць развіццю лагічнага мыслення, уменню вылучаць галоўнае, садзейнічаць развіццю цікавасці да творчай дзейнасці, умення рабіць высновы, набываць новыя веды;

– садзейнічаць выхаванню працавітасці, адказнасці, самастойнасці, якасцей асобы, якія забяспечваюць сацыяльную мабільнасць, здольнасць прымаць самастойныя рашэнні, уменне працаваць у калектыве.

Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення ведаў.

Форма правядзення: дзелавая гульня.

Абсталяванне: падручнік, карткі з дыферэнцыраванымі заданнямі, камп’ютар, прэзентацыя.

Глядзіце прэзентацыю па спасылцы:

https://drive.google.com/file/d/1-tYvkWZdkUEObppfembZFToDaYZkTSHM/view?usp=sharing

 

Ход урока

 

І Арганізацыйны момант

На сённяшнім уроку мы з вамі паўторым і замацуем веды, набытыя ў час вывучэння тэмы “Трыганаметрычныя функцыі”. Сёння мы з вамі папрацуем у групах-кампаніях.

Кампанія № 1 – Будмаркет.

Кампанія № 2 – Біярытм.

На рахунку кожнай кампаніі знаходзіцца па 100 сольда. За кожны правільны адказ кампанія “зарабляе” 2 сольда, за няправільны – з рахунку спісваецца 2 сольда, за часткова правільны адказ дадаецца 1 сольда. Па выніках работы на ўроку кожны атрымае адзнакі. Спадзяюся, што вы прынясеце сваім кампаніям дадатковыя інвестыцыі. Свае дасягненні вы будзеце ўносіць у лісты самакантролю (Слайд 2).

 

ІІ Актуалізацыя вывучанага матэрыялу

 1 Праверка ведаў (5 хвілін)

Будаўніцтва кожнага будынка пачынаецца з падмурка. Чым больш трывалы падмурак, тым надзейней будзе стаяць дом. Наш падмурак – гэта трывалыя веды тэарэтычнага матэрыялу. Праверым, як вы ведаеце тэорыю па тэме “Трыганаметрыя”.

Праводзіцца гульня “Ты мне – я табе”: кампаніі задаюць адно аднаму пытанні, настаўнік ацэньвае кожны адказ, уносіць балы-грошы на рахункі кампаній, падводзіцца вынік.

Прыкладныя пытанні:

– Што называецца косінусам вугла ά?
– Што называецца арксінусам ліку a?
– Назавіце асноўную трыганаметрычную тоеснасць.
– Як рашыць ураўненне cos x = a, ці заўсёды яно мае рашэнне?
– Сфармуляваць правіла, з дапамогай якога можна ўжываць формулы прывядзення.
– Назавіце формулу тангенса сумы двух вуглоў.
– Назавіце формулу рознасці косінусаў двух вуглоў.
– Формула сінуса двайнога вугла мае выгляд …

Падводзяцца вынікі, якія ўносяцца ў лісты кантролю ведаў.

 

2 Праверка дамашняга задання (3 хвіліны)

Ну што ж, падмурак у нас дастаткова моцны. Вашы адказы паказалі добрае веданне тэарэтычнага матэрыялу. А цяпер праверым дамашняе заданне.

Якія пытанні ўзніклі пры яго выкананні, наколькі вы былі самастойныя пры яго выкананні і наколькі дакладныя – зараз і праверым. Абмяняйцеся сшыткамі, кампанія “Будмаркет” правярае дамашняе заданне ў работнікаў кампаніі “Біярытм” і наадварот. Праводзіцца ўзаемаправерка.

Ваша дамашняе заданне было № 4 з раздзела “Я правяраю свае веды”. (Слайд 3)

Навучэнцы падводзяць вынікі, заносяць балы ў лісты самакантролю.

 

3 Выкананне тэста з самаправеркай (10 хвілін)

(Слайд 4,5)

Выстаўляюцца балы.

 

Фізкультхвілінка

 

4 Самастойная работа (10 хвілін)

А цяпер кампаніі працуюць самастойна. Рашаем рознаўзроўневыя заданні, якія надрукаваны на картках рознага колеру.

Работы правяраюцца, адзнакі ўносяцца ў лісты самакантролю. (Вучні, якія справіліся са сваімі заданнямі, правяраюць работы слабапаспяваючых навучэнцаў і аказваюць ім дапамогу).

 

5 Прэзентацыя работ (5 хвілін)

(Слайд 6)

Кампаніі падрыхтавалі прэзентацыі “Ужыванне трыганаметрыі ў розных сферах дзейнасці”: (Кампанія “Будмаркет” – прэзентацыя “Трыганаметрыя ў архітэктуры”, кампанія “Біярытм” – “Трыганаметрыя ў медыцыне і прыродзе”).

“Дырэктары кампаній” прэзентуюць свае работы.

 

Глядзіце прэзентацыі работ па спасылках:

https://drive.google.com/file/d/1ULtgx3BrTw-8n2p_-tEhTc9aNYPSD74n/view?usp=sharing 

https://drive.google.com/file/d/1IHYkC_EGyqFE58ON2QMbmGpnALRWdjD7/view?usp=sharing

 

6 Работа з тэстамі (5 хвілін)

Хутка некаторыя з вас будуць здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. Давайце даследуем, колькі прыкладна заданняў па тэме “Трыганаметрыя” утрымліваюць тэсты ЦТ. (Выхад у інтэрнэт. Знайсці, колькі заданняў па трыганаметрыі змяшчалася на ЦТ 2018 і 2020 гадоў. Вызначыць працэнтныя суадносіны заданняў па трыганаметрыі ў тэсце, рашыць адно з заданняў.

Навучэнцы каменціруюць, робяць вывады, падводзяць вынікі.

 

ІІІ Падвядзенне вынікаў урока

Падлічваюцца “сродкі”, заробленыя кампаніямі, абвяшчаюцца вынікі. Усе адзнакі каменціруюцца, выстаўляюцца ў журнал.

 

IV Рэфлексія

(Слайд 7)

– Якія заданні выклікаюць у вас цяжкасці?
– На што б вы хацелі звярнуць увагу на наступным уроку?
– Чаму вы сёння навучыліся?
– Мяне зацікавіла …
– Мне захацелася …

 

V Тлумачэнне дамашняга задання

(Слайд 8)

№ 8, 9, с. 159 з раздзела “Я правяраю свае веды”.

Творчае заданне: падрыхтаваць паведамленні пра тое, дзе яшчэ ўжываецца трыганаметрыя.

 

VІ Заключэнне

Трыганаметрыя – вялікая памочніца ў нашым паўсядзённым жыцці. Усюды, дзе даводзіцца мець справу з перыядычнымі працэсамі і ваганнямі, яна знайшла прымяненне. Трыганаметрыя – гэта не сумны набор формул. Шмат з таго, што акружае нас: узыход сонца, зацьменні, рухі планет, кручэнне кола, біццё сэрца – гэта перыядычныя працэсы і з’явы, якія можна апісаць трыганаметрычнымі функцыямі. Пра гэта яшчэ пагаворым на наступным уроку.

Дзякуй за работу на ўроку.

 

Дадатак

Ліст самакантролю кампаніі_________________________

          

Заданне

Колькасць балаў

Гульня “Ты мне – я табе”

 

Праверка дамашняга задання

 

Тэст

 

Рознаўзроўневыя заданні

 

Прэзентацыя

 

Работа з матэрыяламі ЦТ

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий