- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень адзінства ў лагеры “Юнацтва”

У аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Юнацтва” на базе Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна прайшоў дзень адзінства.

На інтэрактыўнай пляцоўцы “Народныя гульні” дзеці мелі магчымасць успомніць шматвекавую гісторыю беларускіх народных дзіцячых гульняў, а таксама пагуляць у іх. “Блін гарыць”, “Пляцень”, “Лянок” – гэтыя гульні аб’ядналі іх удзельнікаў, паказаўшы важнасць захавання традыцый.

Квест-гульня “Сто пытанняў пра Радзіму” дазволіла ў гульнявой форме яшчэ раз успомніць гістарычнае мінулае Беларусі, яе культурныя традыцыі. Праходзячы этапы квеста, яго ўдзельнікі сабралі слоган “У адзінстве – наша сіла”, які стаў лейтматывам змены ў лагеры.

Праца над калажамі “Моцная сям’я – моцная Беларусь” напомніла выхаванцам пра тое, што сям’я застаецца адной з галоўных каштоўнасцей у жыцці чалавека, а таксама з’яўляецца асновай моцнай, квітнеючай дзяржавы.

А закончыўся дзень флэшмобам “Мы – народ, і мы – адзіныя”.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
дырэктар аздараўленчага лагера “Юнацтва”

Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий