- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У пошуках цукерачнага дрэва  

У яслях-садзе № 34 Ліды прайшла музычная забава для дзяцей «У пошуках цукерачнага дрэва».

З чароўнай картай выхаванцы адправіліся ў падарожжа. Падняўся моцны вецер, і карта разляцелася па кавалачках у розныя бакі. Патрэбна было сабраць карту, каб знайсці дарогу да цукерачнага дрэва. На шляху сустрэлася Цётухка Лянота, якая прапанавала дзецям выканаць розныя заданні.

У пошуках салодкага дрэва выхаванцы пабывалі на станцыях «Казачная», «Цукерачная азбука», «Дрэва тэлеграм», «Музычнае лісце», «Знаўцы дарожнага руху», «Салодкая адгадай-ка», дзе яны адгадвалі загадкі, вырашалі матэматычныя задачы, паказвалі з дапамогай мімікі і жэстаў казачных герояў, танцавалі, спаборнічалі ў спрыту, шпаркасці і цягавітасці, гулялі ў знаўцаў правілаў дарожнага руху.

Цётухка Лянота папрасіла дзяцей дапамагчы сабраць шарыкі, напоўненыя вадой, каб у сонечнае надвор’е яна не пакутавала ад смагі. За за гэта яна падарыла ім чароўную палачку, з дапамогай якой дзеці знайшлі дарогу да цукерачнага дрэва. Цукерачнае дрэва пачаставала выхаванцаў сваімі салодкімі пладамі. Усе атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый!

 

Таццяна АСТРОЎСКАЯ,
музычны кіраўнік

ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий