- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Хвінявіцкая школа сабрала інтэлектуалаў  

Век жыві – век вучыся, – гаварылі нашы продкі. Навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна не забыліся гэтай народнай мудрасці і вырашылі скарыстаць магчымасць летам не проста адпачываць, а з карысцю. У жніўні на базе ўстановы адукацыі стартавала аб’яднанне па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні”.

Актуальнасць інтэлектуальных гульняў для сучасных падлеткаў у тым, што яны вучаць выпрацоўваць уменні, абапіраючыся на пэўны жыццёвы вопыт, знаходзіць сувязь паміж рознымі галінамі ведаў, прыдумваць новае, хутка і правільна арыентавацца ў плыні інфармацыі. Сучаснае жыццё патрабуе ад чалавека ўмення працаваць у калектыве, камандзе, праяўляючы, у залежнасці ад сітуацыі, лідарскія якасці, якасці генератара ідэй або аналітыка – гэтаму таксама вучаць інтэлектуальныя гульні. Удзел у інтэлектуальных гульнях уцягвае навучэнцаў у працэс зносін і пазнання. Цікава гуляць і мець зносіны з сябрамі, успрымаць новае праз гульню, даведвацца пра новыя факты і падзеі самастойна. У падлеткавым узросце важна быць у цэнтры ўвагі, таму навучэнцы дзеляцца сваімі ведамі і ўменнямі, бачаць магчымасці, дзе іх можна прымяніць.

Работа педагога накіравана на развіццё творчага мыслення, фантазіі і логікі, пазнавальнай актыўнасці і, канечне, матывацыі да самаадукацыі. Дзейнасць у аб’яднанні вучыць падлеткаў працаваць з вялікімі аб’ёмамі інфармацыі, апрацоўваць яе ў кароткія прамежкі часу, засвойваць асноўныя прынцыпы эўрыстыкі.

Добразычлівую атмасферу падчас заняткаў можна стварыць, выкарыстоўваючы інтэрактыўныя прыёмы “Камплімент”, “Люстэрка”, “Ланцужок пажаданняў”. Гульні “Агульнае слова”, “Ён і яна”, “Рэаліі” спрыяюць развіццю ў навучэнцаў жадання сістэматычна атрымліваць новыя веды. Калі неабходна развіваць у падлеткаў уменні беспамылкова і ў абмежаваны час даваць правільны адказ і прымаць нестандартныя рашэнні, можна на занятках прапанаваць гульню “Інтэлект-покер”, “Тройка”, “Што? Дзе? Калі?”.

Актыўнасць падчас зносін на занятках аб’яднання па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні” гарантуе добры настрой і пазітыўныя эмоцыі. У нас няма тых, хто прайграў. Сярод нас толькі тыя, хто мае вялікае жаданне развівацца і рухацца толькі наперад.

 

Таццяна ЖЫНКО,
настаўнік беларускай мовы
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий