Летнік “Вясёлая планета” – яркі адпачынак, новыя веды, захаванне здароўя

- 14:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Лета–2021 падыходзіць да канца, а аздараўленчая кампанія ў Дварэцкай сярэдняй школе, што знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне, у самым разгары. Тут распачаў работу летнік “Вясёлая планета”.

Дарэчы, у гэтым годзе работа ў Дзятлаўскім раёне праходзіць пад дэвізам: “Лета – на здароўе!”. Зразумела, што каб правесці лета сапраўды на здароўе, недастаткова намаганняў толькі калектыву школы. Менавіта таму мы аб’ядналі ў адзіным тандэме вучняў, настаўнікаў, работнікаў амбулаторыі і сельскага Дома культуры.

Кожны дзень для наведвальнікаў летніка праходзіць пад рознымі дэвізамі і не падобны да другога дня: “Дзень знаёмстваў”, “Дзень творчасці”, “Дзень дарожнай бяспекі” і г.д. Зразумела, што адпачываць вучням не толькі весела, але і карысна. Таму што выхавальнікі падрыхтавалі пазнавальныя, творчыя, забаўляльныя мерапрыемствы на разнастайныя тэмы, і, канечне, штодзённыя гадзіны здароўя, спартыўныя спаборніцтвы і гульні.

Медыцынскія работнікі з Дварэцкай амбулаторыі правяраюць не толькі стан здароўя, але і вучаць карыстацца медыцынскімі прыборамі, якія ёсць у кожным доме, расказваюць пра карысць і шкоду прадуктаў харчавання, небяспеку невядомых грыбоў і ягад, асноўныя правілы паводзін пры цеплавым ці сонечным удары, траўмах.

Работнікі Дварэцкага дома культуры запрашаюць на забаўляльныя мерапрыемствы, дыскатэкі, а таксама вучаць юных дварчан народным танцам.

Усё гэта, безумоўна, садзейнічае яркаму адпачынку, набыццю новых ведаў, захаванню здароўя. А гэта і ёсць галоўная задача летняй аздараўленчай кампаніі ў Дварэцкай сярэдняй школе.

 

Лідзія ЖЫХ,
выхавальнік атрада “Экстрэмалы”
аздараўленчага лагера Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий