- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ягадны тыдзень для нягневіцкіх малят  

Лета – сезон смачных і карысных ягад, зяўлення якіх усе чакаюць з вялікім нецярпеннем. Пад дэвізам: “Хто ягадку кладзе ў рот, той здаровы цэлы год” у Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна прайшоў ягадны тыдзень.

Падчас гульнявой сітуацыі “Маша і Мядзведзь збіраюць ягады” дзеці пашырылі і замацавалі веды пра садовыя і лясныя ягады. Педагогі разам з дашкалятамі гулялі ў ягаднае лато, разглядалі ілюстрацыі з выявамі ягад, чыталі мастацкую літаратуру, а таксама выконвалі даследаванні – спрабавалі ягады на смак, разглядалі іх па форме, колеры, адгадвалі загадкі.

З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў рухомыя гульні “У мядзведзя ў бары”, “Збяры ягады”, дыдактычныя гульні “Якое варэнне”, “Падбяры прыметы”, “Які? Якая? Якое?”, дзе замацавалі веды пра ягады нашых лясоў. Разважаючы над прыказкай “Усякую ягадку ў рукі бяруць, ды не ўсякую ў кошык кладуць”, дзеці даведаліся пра атрутныя ягады, зрабілі выснову, што ягады можна збіраць і есці толькі з дазволу бацькоў. Замацоўваючы атрыманыя веды ў прадуктыўнай дзейнасці, маляты азнаёміліся з новым прыёмам лепкі – маляваннем пластылінам – і зляпілі кошыкі ягад.

Выхавальнікі падрыхтавалі наглядную інфармацыю для бацькоў “Ягаднае лета” пра карысць і шкоду ягад для здароўя дзіцячага арганізма. А сем’і нашых выхаванцаў Назара Беўза, Акіма і Ігната Емельяновічаў, Соні Бахар, Максіма Кісяля і Ані Лейка паўдзельнічалі ў фотавыставе “Ах, якая ягадка!”.

Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі выхаванцам папоўніць веды пра садовыя і лясныя ягады, адчуць прыгажосць і шчодрасць роднай зямлі, абудзілі цікавасць да навакольнага свету, а самае галоўнае, дзеці засвоілі, што ягады – карысныя і смачныя прадукты для захавання здароўя. 

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий