- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Падарожжа ў Мінскі дэльфінарыум

Навучэнцы дашкольнай групы – класа Кармянскага ЦКРНіР, якія наведваюць індывідуальныя карэкцыйна-педагагічныя заняткі, разам з бацькамі пабывалі ў Мінскім дэльфінарыуме на прадстаўленні “Адзіная планета”.

Гэта падарожжа для іх арганізавала італьянская асацыяцыя “Разам у светлую будучыню”, прэзідэнт Арэна Рыкі. Дзеці правялі выдатны і незабыўны дзень з самымі прыязнымі і мілымі жывёламі марскога свету. Таксама яны даведаліся шмат новага і цікавага пра дэльфінаў, марскіх коцікаў і львоў. Яшчэ яны навучыліся беражліваму стаўленню да жывёлаў і прыроды.

Бацькі і педагогі ацанілі высокі ўзровень майстэрства дрэсіроўшчыкаў, выдатнае суправаджэнне. Шоу з дэльфінамі запомніцца нашым дзецям надоўга. Пасля прадстаўлення дзеці наведалі заапарк, дзе ўбачылі шмат экзатычных жывёл і птушак. Малыя з цікавасцю назіралі за велічнымі львамі і зубрамі, смешнымі малпамі і сурыкатамі. Любаваліся снежным барсам і пантэрай. Напрыканцы быў адпачынак на прыродзе, дзе дзеці і іх бацькі абмеркавалі ўбачанае, падзяліліся эмоцыямі і выдатным настроем. Нашы падарожнікі з велізарнай удзячнасцю кажуць сваім італьянскім сябрам “Дзякуй, да сустрычы!”

 

Вольга ІГНАЦЕНКА,
д
ырэктар Кармянскага ЦКРНіР

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий