- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Цуды з пяску  

У яслях-садзе № 11 Навагрудка гульні з пяском займаюць важную ролю ў развіцці дзіцяці, яны развіваюць выдумку, творчасць і фантазію.

Акрамя гэтага, для дзяцей любога ўзросту заняткі з пяском з’яўляюцца бясплатным трэнажорам для пальчыкаў, здымаюць дзіцячую раздражняльнасць, агрэсіўнасць, плаксівасць і пры гэтым пазітыўна ўплываюць на эмацыйны стан дзяцей, а таксама з’яўляюцца выдатным сродкам для развіцця і самаразвіцця.

Арганізоўваючы гульні з пяском і вадой, педагог не толькі знаёміць дзяцей з уласцівасцямі розных прадметаў і матэрыялаў, але і замацоўвае элементарныя ўяўленні пра форму, велічыню, колер прадметаў. Малышы вельмі любяць такія гульні. Пясок можна перасыпаць з далонькі ў далоньку, з саўка ў формачку, у пясок можна хаваць дробныя цацкі, будаваць пабудовы, а потым разбураць іх і зноў будаваць.

Перанос традыцыйных педагагічных заняткаў у пясочніцу забяспечвае большы выхаваўчы і адукацыйны эфект, чым стандартныя формы навучання. Істотна ўзмацняецца жаданне дзіцяці даведацца нешта новае, эксперыментаваць і працаваць самастойна. Добра развіваецца тактыльная адчувальнасць як аснова развіцця “ручнога інтэлекту”. У гульнях з пяском больш гарманічна і інтэнсіўна развіваюцца ўсе пазнавальныя функцыі (успрыманне, увага, памяць, мысленне, а таксама мова і маторыка).

Пабудовы з пяску можна лічыць пачаткам канструявання, яно прымушае дзіцяці засяродзіцца. Падчас такіх гульняў удасканальваецца прадметна-гульнявая дзейнасць, што ў далейшым спрыяе развіццю сюжэтна-ролевай гульні і камунікатыўных навыкаў дзіцяці.

 

Алёна ГРЫЦ,
выхавальнік
Навагрудскага дзіцячага ясляў-сада № 11

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий