- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Урокі  бяспекі  вывучаем з дзяцінства  

У рамках Рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Увага-дзеці!” у рознаўзроставай № 2 групе былі праведзеныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне і прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

 Для выхаванцаў была арганізаваная экскурсія да праезнай часткі дарогі “Жыццё ў вёсцы, дзе няма святлафораў”. Выхавальнікі расказалі, як перайсці дарогу, калі няма святлафора, у якіх месцах можна пераходзіць праезную частку, пашырылі веды дашкольнікаў аб значэнні дарожных знакаў, пешаходнай “зебры”.  Таксама з дзецьмі былі разгледжаны і абмеркаваны ілюстрацыі з дарожнымі сітуацыямі на вуліцы “Як бы ты зрабіў?”, накіраваныя  на фарміраванне правільных  паводзін на дарозе, плакат “Урокі бяспекі” па ПДР. Дзеці пазнаёміліся з вершамі Сяргея Міхалкова “Ідучы асцярожна”, Ніны Галіноўскай “Будзь уважлівы, пешаход!”, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні “Збяры знак”, “Дарожныя знакі”, “Будзь уважлівым!”, “Знайдзі свой колер”, “Верабейкі  і аўтамабіль”, разважалі аб тым, ці правільна робяць дзеці, калі гуляюць каля праезнай часткі і чаму, што можа здарыцца, калі пераходзіць дарогу ў недазволеным месцы

Для бацькоў у бацькоўскім кутку размясцілі  інфармацыю  па прафілактыцы дзіцячага траўматызму на дарогах “Асцярожна-дарога!”, уручылі ім  памяткі “Вы, дзіця, транспарт і дарога”.

Праведзеныя прафілактычныя мерапрыемствы  садзейнічалі папаўненню і назапашванню ў дашкалят ведаў правілаў дарожнага руху, навыкаў бяспечных паводзін на праезнай частцы, павышэнню  культуры паводзін на вуліцы, патрэбы ў выкананні правілаў дарожнага руху, а бацькам яшчэ раз нагадалі, што асабісты прыклад – гэта самая даходлівая форма навучання для дзіцяці.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий