- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Букет дабра ад свіслацкіх гімназістаў

Чацвёртакласнікі гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы далучыліся да дабрачыннай акцыі Букет дабра.

Дзень ведаў заўсёды напоўнены хваляваннямі і чаканнямі: прыгожыя банты, белыя кашулі, усмешкі, мора эмоцый і шмат кветак. Але ёсць дзеці, якія не змогуць увайсці ў клас разам з усімі, яны вымушаныя знаходзіцца ў гэты час у бальнічных палатах і праходзіць лячэнне. Таму, даведаўшыся пра акцыю “Букет дабра”, бацькі і вучні 4 “А” і 4 “Б” класаў гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы вырашылі ўнесці свой пасільны ўклад і дапамагчы тым, хто не можа па стане здароўя адчуць радасць пачатку навучальнага года і мае патрэбу ў дарагім лячэнні.   

1 верасня чацвёртакласнікі сустрэлі ў святочнай атмасферы са сцяжкамі і сімволікай акцыі. Вучні кожнага класа падарылі настаўніцы адзін букет, а грошы, што маглі пайсці на букеты ад кожнага вучня, былі перелічаны на рахунак фонду “Шанс” на лячэнне дяцей, якія змагаюцца з цяжкімі захворваннямі.

Так школьнікі і іх бацькі падарылі надзею на выздараўленне хворым дзецям, прынеслі ў гэты свет кропельку сваёй дабрыні. Падтрымка і асабісты прыклад бацькоў дапамагаюць далучыць дзяцей да добрых спраў, выхоўваць у іх чуласць і спагадлівасць, любоў і спачуванне да бліжняга. Сумесны ўдзел у падобных акцыях спрыяе згуртаванню дзяцей, бацькоў і настаўнікаў.

 

Ала ТАРАСЕВІЧ, Марыя ГУШТЫН,
класныя  кіраўнікі 4 «А» і 4 «Б»  класаў
гімназіі № 1
імя К.Каліноўскага Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий