- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Спаборнічалі прыгажуні і сілачы

1 верасня ў яслях-садзе № 8 Смаргоні прайшло музычна-спартыўнае свята «Дзіцячы сад хлопчыкаў і дзяўчынак сустракае», прысвечанае Дню ведаў.

Гэты дзень адкрывае новы навучальны год: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, чамусці навучыцца, зразумець сябе, вызначыць свае інтарэсы. Няма такога дзіцяці, якое не любіла б свята. У нашым дзіцячым садзе першы дзень новага навучальнага года як заўсёды прайшоў ярка і эмацыйна. Пад вясёлую музыку і апладысменты балельшчыкаў нашы выхаванцы сярэдняга і старэйшага ўзросту ўвайшлі ў святочна аформленую музычную залу. Перад пачаткам свята дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Пасля невялікай размінкі для гульняў-эстафет ўдзельнікі падзяліліся на дзве каманды: каманду дзяўчынак “Прыгажуні” і каманду хлопчыкаў “Сілачы”.

Займальны сюжэт свята дазволіў прысутным акунуцца ў казку. У госці да дзяцей прыйшлі казачныя героі, якія даведаліся ад малых пра тое, чым займаюцца дзеці ў школе і якія веды нашы выхаванцы атрымліваюць у дзіцячым садзе. На развітанне героі казкі спявалі песні, танцавалі разам з нашымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Дзеці атрымалі радасць ад свята, шмат нечаканых і яркіх уражанняў і станоўчае стаўленне да школы.

 

Ніна ЗДАНОВІЧ, кіраўнік фізічнага выхавання
Вольга ЗАХАРЫЧ, музычны кіраўнік
ясляў-сада № 8 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий