- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Музейная спадчына Свіслаччыны ў квест-гульні

У рамках раённага краязнаўчага праекта “Пазнаем Свіслаччыну разам” для навучэнцаў і педагогаў была праведзена займальная квест-гульня “Музейная спадчына Свіслаччыны”, арганізатарам якой выступіў раённы цэнтр турызму і краязнаўства.

Дадзены квест уключаў у сябе тры этапы. У дыстанцыйнай анлайн-віктарыне “Сакрэты музейнай справы” неабходна было адказаць на 30 пытанняў. Другі этап – “Пазнай музейны экспанат” – прадугледжваў выкананне заданняў адкрытага тыпу анлайн-алімпіяды). Трэці этап пад назвай “Мы ўсе рады бачыць вас…” быў творчым: удзельнікі квесту стваралі і прэзентавалі промаролікі аб рабоце музея, а ўсе жадаючыя маглі прагаласаваць за тую работу, якая ім прыйшлася да спадобы, на сайце раённага цэнтра турызму і краязнаўства. Усе асноўныя ўмовы правядзення кожнага з этапаў былі дакладна прапісаны ў палажэнні і праводзіліся згодна з ім.

Прыемна адзначыць, што актыўны ўдзел у раённай краязнаўчай квест-гульні прынялі Саветы музеяў усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. А асобныя моманты гульні былі ярка прадстаўлены падчас абласнога анлайн-семінара “Школьны музей як цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Актыўныя формы краязнаўчай работы”.

Па выніках квеста перамогу атрымала каманда “Арыён” з Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы (кіраўнік каманды Уладзімір Таўканіца), другое месца заняла каманда “Краязнаўцы” Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы (кіраўнік Ірына Амельчанка), замкнула прызавую тройку каманда “Музеязнаўцы” з Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы (кіраўнік Святлана Маер). Пераможца і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад Свіслацкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства.

 

Уладзімір МІХАЛЬЧЫК,
педагог-арганізатар
Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий