- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Трэці Спас – хлеб і арэхі прыпас  

У рамках азнаямлення дзяцей з традыцыямі народа ў рознаўзроставай № 2 групе Нягневіцкага ясляў-сада святкавалі Арэхавы Спас.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказалі дзецям пра народнае свята Арэхавага і Хлебнага Спасаў, якія адзначаюцца ў канцы лета і прысвечаны сустрэчы восені. Нашы продкі ў гэты дзень пяклі хлеб, збіралі паспелыя арэхі. Асаблівую ўвагу выхавальнікі надалі размове пра хлеб –самы дзіўны і дарагі прадукт працы чалавека. Дашкольнікі даведаліся, чаму пра ў народзе кажуць “Хлеб усяму галава”. Дзеці выказвалі свае разважанні пры разгляданні снапа пшаніцы. У гонар Хлебнага Спасу малыя самі “пяклі” пачастункі з салёнага цеста. У госці да дзетак завіталі Вавёрачкі з кошыкамі смачных і карысных для здароўя арэхаў.

Чытанне вясёлых вершаў, адгадванне загадак, цікавыя гульні і конкурсы дапамаглі малым у забаўляльнай форме пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі гэтага свята, а скончылася яно чаяваннем са смачнымі салодкімі пачастункамі.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий