- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падарожжа на Востраў Кнігалюбаў  

Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. Бібліятэка Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна таксама рыхтавалася да свята, і, калі наступіў гэты дзень, запрасіла сваіх чытачоў у падарожжа на Востраў Кнігалюбаў.

Для таго каб знайсці схаваны скарб, спатрэбілася праявіць талент чытача – без яго ключ да кнігі не знайсці.

Паспяхова справіліся юныя чытачы з пытаннямі квізбука, з цікавасцю праглядзелі відэаролік “Кніжкін дом”, паўтарылі правілы паводзін у чытальнай зале. І нарэшце дабраліся да галоўнага скарба – чамаданчыка буккросінгу. Усіх вельмі захапіла магчымасць прапанаваць пачытаць свае любімыя кнігі сябрам і знаёмым.

Думаю, што такія сустрэчы з юнымі чытачамі дапамагаюць папулярызацыі кнігі, прывіваюць любоў да чытання і павагу да кнігі.

 

Людміла РАЗУМАВА,
бібліятэкар
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий