- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Пяць топ кароткіх звестак пра бактэрыі, мікробы, вірусы і клеткі

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна навіны каронавіруснай інфекцыі абудзілі ў дзяцей вялікую цікавасць да мікробаў, бактэрый, клетак.

Пра бактэрыі і клеткі сёння дзецям распавядаюць не толькі кніжкі, але і мультфільмы. У спецыяльнай групе нашай установы я правяла цікавы занятак на тэму “Пяць топ кароткіх звестак пра бактэрыі, мікробы, вірусы і клеткі”. Былі выбраны самыя важныя моманты з мультфільма, дзе дзяцей вучаць мыць рукі, разумець, што такое антыбактэрыяльныя сродкі і пазнаваць асновы мікрабіялогіі.

Мультфільмы, якія прапаноўваліся на занятку: “Фіксікі” – серыя “Мікробы”, “Смяшарыкі” – серыя “Навука для дзяцей. Бактэрыі”, анімацыйны фільм “Пост Навукі” – серыя “Вірусы, віды, прылады і спосабы заражэння клетак”, “Антыбіётыкі і бактэрыі: як фарміруецца ўстойлівасць”, “Што ўмеюць бактэрыі?”.

Пасля прагляду мультфільмаў мы з дзецьмі замацавалі свае веды пры дапамозе дыдактычнай гульні “Шкодныя і карысныя бактэрыі” .

         

Вераніка АЛЯШКЕВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг
Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий