- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Калі людзі разам, іх не зламаць  

“У адзінстве – наша сіла” – пад такім дэвізам прайшла класная гадзіна ў 4-м класе Тракельскіх ясляў-сада – базавай школы Воранаўскага раёна, прысвечаная Дню народнага адзінства.

Вучні разам падарожнічалі па карце Беларусі: знаходзілі сталіцу і абласныя цэнтры, рэкі і азёры нашай краіны. З захапленнем складалі мазаіку і адкрывалі, што гэта прадукцыя нашых заводаў і фабрык: халадзільнік – гэта прадукцыя маркі “Атлант”, кар’ерны самазвал – прадукцыя прадпрыемства МАЗ, цукерка – фабрыкі “Камунарка”.

А яшчэ чацвёртакласнікі з задавальненнем скакалі пад беларускую польку. Пасля, крыху адпачыўшы, шукалі фотаздымкі і малюнкі, якімі можна падпісаць старонкі жыцця Бацькаўшчыны.

У заключэнне ім было прапанавана паламаць пруцікі па адным, а затым усе разам. Усе разам не зламаў ніхто. Так хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што, калі яны будуць сябраваць, дапамагаць адно аднаму, то пераадолеюць усе цяжкасці і справяцца з любымі выпрабаваннямі. Іх, беларусаў, ніхто не здолее зламаць.

 

Лілія ВОЛК-КАРАЧЭЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Тракельскіх ясляў-сада – базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий