Квест-падарожжа для навадворскіх пяцікласнікаў  

- 7:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У 5-м класе Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна быў праведзены ўрок у фармаце квест-падарожжа “Беларусь адзіная”, прысвечаны Дню народнага адзінства.

Хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па станцыях, дзе выконвалі заданні квеста. У час падарожжа вучні ўзнавілі свае веды пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі, паўтарылі словы дзяржаўнага гімна. Пяцікласнікі завочна пабывалі ва ўсіх абласцях нашай краіны, выконваючы заданне на станцыі “Буларусь культурная”, успомнілі гарады Гродзенскай вобласці, знакамітыя месцы Мінска. На станцыі “Мая Радзіма…” дзеці намалявалі партрэт Беларусі пры дапамозе прыметнікаў. За кожнае заданне квеста ўдзельнікі атрымалі зашрыфаванае слова і напрыканцы нашага падарожжа на дошцы з’явіўся выраз “У адзінстве наша сіла!”.

У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя кнігі “Гонар за Беларусь”, дзе сабраны дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, а таксама дзеці праглядзелі відэаролік “Беларусь незалежная”.

На заключным этапе падарожжа пяцікласнікі стварылі калаж “Беларусь адзіная”. Вучні жадалі сваёй Радзіме і яе грамадзянам міру, шчасця, дабра, светлай будучыні, дабрабыту і росквіту. Яны паабяцалі ўносіць свой уклад у далейшае развіццё і росквіт нашай краіны.

 

Таццяна САЎКО,
класны кіраўнік 5-га класа
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий