Выстава лялек і карагод дружбы

- 14:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

17 верасня ў Нягневіцкім яслях-садзе Навагрудскага раёна адзначылі Дзень народнага адзінства.

Мерапрыемствы гэтага дня былі накіраваныя на выхаванне ў дзяцей сяброўства, узаемадапамогі, падтрымкі, разумення, адзінства. З дзецьмі правялі тэматычныя гутаркі “Герб і сцяг Беларусі”, “Разам мы такая сіла”, гулялі ў беларускія народныя гульні “Каршун, “Шэры кот”, чыталі беларускую народную казку “Як курачка пеўніка ратавала”, казку У.Суцеева “Пад грыбам”, вершы пра Радзіму і сяброўства.

А вось дзяцей рознаўзроставай № 2 групы ў гэты дзень наведала загадчыца Харосіцкага дома культуры Венера Беўз. Для дзяцей яна падрыхтавала выставу лялек у нацыянальным адзенні “Усе людзі на планеце – краіны маёй суседзі”. Дзеці ўважліва слухалі аповед Венеры Маўліеўны, з вялікай цікавасцю разглядалі лялек, часопісы, развучылі пальчыкавую гульню “Дружныя рабяты”. У канцы мерапрыемства дзеці разам з госцяй зрабілі з папяровых лялек “Карагод дружбы”.

Усе пагадзіліся, што вырашаць цяжкасці значна лягчэй разам, у адзінстве, і паабяцалі быць дружнымі і згуртаванымі, трымацца заўсёды разам і дапамагаць адно аднаму.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий