Свята “Шануйце родную мову”

- 9:57ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 7 Мазыра прайшло свята “Шануйце родную мову”, на якое былі запрошаны бацькі выхаванцаў.

Выхавальнікі і дзеці сярэдніх груп расказвалі пацешкі і вершы беларускамоўных аўтараў. Малыя разам з Вучоным Катом, які завітаў на свята, з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні “Гарлачык”, “Шэры кот”,”Хто хутчэй збярэцца каля снапа”.

Бацькі выхаванцаў былі не толькі гледачамі. Яны з задавальненнем паказалі свае веды роднай мовы – адгадвалі загадкі, дапаўнялі сказы разам з дзецьмі ветлівымі словамі.

З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці да багацця беларускай мовы, фарміравання каштоўнасных адносін да яе педагагічныя работнікі прадставілі бацькам “Панараму педагагічнага вопыту” у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя” (метадычныя распрацоўкі, аўтарскія дыдактычныя гульні па арганізацыі адукацыйнага працэсу для духоўна-маральнага развіцця выхаванцаў).

 

Ева ШОБА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 7 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий