ШАГ: средняя школа № 7 Сморгони  

- 15:00ШАГ

У сярэдняй школе № 7 Смаргоні ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” адбылася інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 8–11-х класаў на тэму “Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны (пра дасягненні на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыi)”.

Мадэратары, навучэнцы 11 “Б” класа, азнаёмілі прысутных са зместам інфармацыйных блокаў: “Дашкольная адукацыя”, “Сярэдне-спецыяльная адукацыя”, “Прафесійна-тэхнічная і сярэдняя спецыяльная адукацыя”, “Вышэйшая адукацыя”, “Алімпіядны рух Рэспублікі Беларусь”. Не пакінулі без увагі перамогу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры вучаніцы нашай школы Анастасіі Ванеевай.

На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Навучэнцы разважалі над пытаннямі, ці патрэбна зараз вышэйшая адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь, які ўзровень адукацыі Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі, наколькі даступная адукацыя ў Беларусі.

У якасці запрошанага госця на мерапрыемстве прысутнічаў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Ігар Пятровіч Шчасны. Ён пазнаёміў вучняў і педагогаў з сістэмай адукацыі Смаргонскага раёна, а таксама распавёў пра перспектывы яго развіцця. У прыватнасці адзначыў, што вялікая ўвага надаецца забеспячэнню бяспекі адукацыйнага працэсу. Плануецца таксама капітальны рамонт сярэдняй школы № 2 і сярэдняй школы № 3 Смаргоні. Звяртаючыся да старшакласнікаў, Ігар Пятровіч акцэнтаваў увагу на тым, што веды – гэта інвестыцыя ў будучыню. Сёння школа дае выпускніку добрую магчымасць бясплатна падрыхтавацца да паступлення, наведваючы ўрокі і факультатыўныя заняткі. Па словах Ігара Пятровіча, “добраму вучню рэпетытар не патрэбны”.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вучні вылучылі ініцыятыву сабраць матэрыял пра гісторыю непрацуючых школ Смаргонскага раёна для папаўнення матэрыялу летапіса “Назад у будучыню”, створанага ў рамках раённага конкурсу на лепшы летапіс устаноў адукацыі. Акрамя гэтага, дзеці прапанавалі стварыць спецыяльную карту і адзначыць на ёй усе ўстановы адукацыі, якія дзейнічаюць сёння і якія ўжо не існуюць. Навучэнцы 11-х класаў прапанавалі ўзяць шэфства над старшымі групамі Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, каб аказваць пасільную дапамогу ў арганізацыі розных мерапрыемстваў.

 

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий