- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Майстар-класс для пяцікласнікаў у Доме рамёслаў

Вучні 5 “А класа сярэдняй школы 3 Ашмян наведалі Дом рамёслаў.

Пра тое, што ў горадзе ёсць Дом рамёслаў, мае пяцікласнікі даведаліся падчас святкавання 680-годдзя Ашмян. На святочнай выставе іх зацікавілі вырабы з саломкі і гліны. Дзецям захацелася бліжэй пазнаёміцца з творчасцю майстроў, убачыць, як ствараюцца такія цудоўныя рэчы, пабываць у гэтым творчым асяроддзі.

У Доме рамёслаў нас чакала сустрэча з мноствам прыгожых вырабаў, а адна з майстрых Валянціна Свірская правяла для нас майстар-клас па пляценні з саломкі. Яна падрабязна расказала пра гісторыю пляцення, пра віды саломкі, якая ўжываецца для вырабу цудоўных работ і навучыла плесці “зубатку”. Вучні з захапленнем разглядалі складаныя вырабы і паспрабавалі зрабіць сваю першую работу – закладку. На наступны дзень у дзённіках і падручніках маіх пяцікласнікаў ляжалі “каштоўнасці” з залатой саломкі.

Так вучні дакрануліся да народнай творчасці, даведаліся нешта новае і паспрабавалі сябе ў новай дзейнасці.

 

Алена МІСЮКЕВІЧ,
класны кіраўнік 5-га класа
сярэдняй школы № 3 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий