- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Факультатыў “Прафесія маёй мары” – у бібліятэцы

Наведвальнікі факультатыўнага курса “Прафесія маёй мары” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна пабывалі на экскурсіі ў Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы, дзе больш дэталёва пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара.

Нас гасцінна сустрэла бібліятэкар Наталля Нагулевіч. Яна вельмі цікава расказала пра сваю прафесію. Калі збоку назіраеш за працай бібліятэкара, то здаецца, што гэта простая праца, але насамрэч гэта не так. Бібліятэкар павінен быць адукаваным, ветлівым, камунікабельным, крэатыўным, валодаць камп’ютарнай граматай. На жаль, у наш час прафесія не вельмі папулярная, бо на змену папяровым кнігам прыйшлі электронныя. Толькі самы сапраўдны аматар кніг можа працаваць у бібліятэцы. А прафесію бібліятэкара можна набыць у Магілёўскім бібліятэчным каледжы, паступіўшы на спецыяльнасць “Бібліятэчная справа”.

Сучасны свет прафесій вельмі разнастайны, вялікі. Зараз у свеце існуе больш як сем тысяч прафесій, а ў выпускнікоў папулярнасцю з года ў год карыстаюцца толькі некаторыя з іх. Атрымоўваецца так, што вучні часцей за ўсё не зусім інфармаваныя – і выбар бывае выпадковы. На нашых факультатыўных занятках мы разглядаем самыя розныя прафесіі, каб у вучняў было больш інфармацыі і яны больш абдумана выбіралі свой будучы працоўны шлях.

 

Марына НАГУЛЕВІЧ,
выкладчык факультатыўнага курса “Прафесія маёй мары”
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий