- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Бацькоўкі ўніверсітэт у доцішскай школе

У адпаведнасці з рэкамендацыямі ІМП “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” на 2021/2022 навучальны год работа класных кіраўнікоў з бацькамі ў Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна арганізавана праз Бацькоўскі ўніверсітэт.

У суботу 9 кастрычніка ў 8-м класе Доцішскай сярэдняй школы ў форме гадзіны зносін адбылося пасяджэнне Бацькоўскага ўніверсітэта на тэму “Жыццёвыя мэты падлеткаў”. Вядучымі пасяджэння былі класны кіраўнік Алена Русялевіч і педагог-псіхолаг Антаніна Сценчык.

Сустрэча пачалася з практыкавання “Асацыяцыі”, падчас якога бацькі назвалі словы-асацыяцыі да словазлучэння “падлеткавы ўзрост”. Асноўнымі сталі наступныя: “адстань”, “я дарослы”, “сам ведаю”, “не вучы мяне”. Гэтыя словы дапамаглі вядучым і бацькам акрэсліць асаблівасці старэйшага падлеткавага ўзросту і праблемы, якія ўзнікаюць у паводзінах дзяцей. Педагог-псіхолаг Антаніна Францішкаўна ў памятцы “Асцярожна! Падлеткавы ўзрост!” прапанавала шляхі вырашэння названых праблем.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы пералічылі патрэбы падлеткаў, прааналізавалі супярэчнасці паміж патрэбамі і паводзінамі.

Пра жыццёвыя каштоўнасці і мэты вучняў 8-га класа бацькі даведаліся з адказаў анкеты “Я і сэнс майго жыцця”, якая была праведзена напярэдадні пасяджэння.

Працягам работы стануць індывідуальныя кансультацыі бацькоў класным кіраўніком і прадстаўнікамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы школы.

 

Алена РУСЯЛЕВІЧ,
класны кіраўнік 8-га класа
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий