У гульні “Што? Дзе? Калі?” змагаліся педагогі і вучні  

- 11:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У шосты школьны дзень у Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна прайшла інтэлектуальная гульня “Што?Дзе? Калі?”.

Пра шосты школьны дзень выказваюцца розныя меркаванні і думкі. Адны мяркуюць, што ён для цяперашніх вучняў карысны, іншыя гатовыя спрачацца, што дадатковая нагрузка стамляе дзяцей. Я, як мама і педагог, лічу, што вельмі важна выкарыстоўваць суботні час для развіцця сваіх здольнасцей.

У чарговы раз у Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна прайшла інтэлектуальная гульня “Што?Дзе? Калі?”, у якой за перамогу змагаліся дзве каманды: каманда настаўнікаў “Крыстал” і каманда вучняў “Эрудыты”. На гэты раз гульню правёў школьны парламент “Феміда”.

Гульня складалася з чатырох тураў: “Літары алфавіта”, “Цікавыя загадкі”, “Угадай мульцік па эмаджы” і “Бліц-тур”. На абдумванне пытанняў, якія зачытваў вядучы, у каманд было ад некалькіх секунд да хвіліны. Пасля заканчэння часу бланкі з адказамі перадаваліся журы. Гульня была даволі напружаная, бо на адказ давалася зусім мала часу. Было такое, што каманда “Эрудыты” лягчэй спраўлялася з задачай, але на гэты раз перамагла каманда настаўнікаў.

Інтэлектуальная барацьба прынесла масу эмоцый настаўнікам і навучэнцам, усе хацелі паказаць высокі ўзровень ведаў і майстэрства рашэння нестандартных задач.

Віншуем каманду настаўнікаў з перамогай!

 

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 10-га класа
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий