Наведалі музей Янкі Купалы ў Мінску      

- 11:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У межах шостага школьнага дня вучні 8-га класа сярэдняй школы № 11 Ліды наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску.

У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам стаў Янка Купала. 

Вучні пачулі гісторыю шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі паэзіі, пазнаёміліся з філасофска-грамадзянскай пазіцыяй паэта і драматурга. Увазе васьмікласнікаў былі прадстаўлены рукапісы Янкі Купалы, выданні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны. Мемарыяльныя куткі, інтэр’еры рабочага кабінета, гасцёўні, што створаны па ўспамінах і архіўных матэрыялах, пазнаёмілі школьнікаў з жыццём класіка беларускай літаратуры.

 

Кацярына ВАЛЫНЕЦ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий