Тэматычны тыдзень “Пералётныя птушкі” у дашкольнай групе  

- 11:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З 18 па 22 кастрычніка ў дашкольнай групе Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна быў рэалізаваны тэматычны тыдзень Пералётныя птушкі. Яго мэта заключалася ў пашырэнні ўяўленняў дзяцей пра пералётных птушак.

У ходзе тыдня мы шмат размаўлялі з дзецьмі пра птушак, асаблівасці іх знешняга выгляду, паводзіны ў прыродзе, звычкі, патрэбы. Пазнаёмілі дзяцей з паняццем “пералётныя птушкі” і высветлілі, чаму птушак так называюць. Дзеткі праявілі цікавасць да гэтай тэмы. Зляпілі выдатных птушачак з пластыліну, адгадалі шмат загадак, размалёўвалі выявы птушак.

У рамках тыдня нават ранішняя гімнастыка была ў нас адмысловая – “птушыная”. Малыя з задавальненнем танцавалі бадзёры і вясёлы “Танец маленькіх качанят”, на прагулцы гулялі ў новую рухомую гульню “Пералётныя птушкі і кот”, у якой коцік спрабаваў перашкодзіць птушачкам адправіцца ў цёплыя краіны, а дзеці птушачкам дапамагалі. Шмат новага і цікавага даведаліся дзеці з прачытаных на працягу тыдня літаратурных твораў.

Выхаванцы прыйшлі да высновы, што мы можам дапамагчы птушачкам, якія засталіся зімаваць. Для гэтага нам трэба зрабіць кармушкі, насыпаць у іх семечкі і не стамляцца падсыпаць корм на працягу ўсяго халоднага часу года.

 

М.СТАНКУЦЬ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий