ШАГ: Любчанская сярэдняя школа Навагрудскага раёна  

- 16:53ШАГ

28 кастрычніка вучні 8–11-х класаў Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання ШАГ на тэму “Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць” (пра дасягненні аховы здароўя, фармацэўтыкі)”.

Мерапрыемства праходзіла ў форме адкрытага дыялогу.

Для прыцягнення ўвагі навучэнцаў да тэмы быў паказаны відэаролік “Дасягненні беларускай медыцыны”; выкарыстоўваючы інфармацыйныя лісткі, вучні прыводзілі статыстычныя даныя пра сучасную беларускую медыцыну, даказвалі, чаму Беларусь выбіраюць пляцоўкай не толькі для лячэння і аздараўлення, але і атрымання медыцынскай адукацыі. Відэафільм “Што прыцягвае замежнікаў у беларускай медыцыне?” дапоўніў інфармацыю для падлеткаў пра медыцынскую адукацыю ў РБ.

Як лічаць дзеці, вялікія дасягненні ў медыцыне немагчымыя без якаснай працы медыцынскіх работнікаў. Словы А.П.Чэхава: “Праўдзівы лекар – гэта не той, хто спазнаў і глыбока вывучыў медыцыну, а той, хто ўсвядоміў свой абавязак перад людзьмі”, – гэтаму пацверджанне. Змястоўнай і цікавай стала размова з урачом-тэрапеўтам Любчанскай бальніцы Валянцінай Ляўша, якая распавяла пра свае першыя крокі ў медыцыне, пра самыя цікавыя падзеі з жыцця ўчастковага лекара.

Бурную дыскусію ў школьнікаў выклікалі пытанні, звязаныя з пандэміяй: трэба прышчапляцца, якую вакцыну лепш выкарыстоўваць.

Словы А.С.Макаранкі: “Здароўе – гэта не падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзін кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве”,  – дапамаглі перайсці да другога пытання інфармацыйнага блока. Для абмеркавання былі прапанаваны наступныя пытанні: што для вас азначаюць паняцці “здароўе” і “здаровы лад жыцця”; наколькі тэма здароўя актуальная для вас, маладога пакалення; як вы думаеце, што неабходна чалавеку для захавання і ўмацавання здароўя; якія ўмовы створаны для захавання і ўмацавання здароўя моладзі.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі. Школьнікі прыйшлі да высновы: здароўе чалавека – гэта найвялікшая каштоўнасць, бо ад здароўя кожнага з нас залежыць здароўе грамадства, нацыі. Вучаніца 10-га класа Вікторыя Кушаль прапанавала падрыхтаваць фотавыставу “У здаровым целе – здаровы дух”.

 

Ірына МОНІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий