Наркотыкі – не наш фармат!

- 20:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Пад дэвізам “Наркотыкі – не наш фармат!” у Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна прайшла восеньская антынаркатычная акцыя “Місія – жыць”, мэтай якой было фарміраванне ўстойлівага непрымання ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў і іх аналагаў сярод навучэнцаў.

Падчас інфармацыйна-ролевага трэнінгу “Супрацьстаянне. Наркотыкі супраць нас – мы супраць наркотыкаў” вучні 9-га класа разважалі пра адну з прычын ужывання наркотыкаў – цікаўнасць. Нягледзячы на папярэджанні дарослых, падлеткі вельмі часта першы раз спрабуюць наркатычныя рэчывы з-за цікаўнасці, зусім не думаючы пра наступствы, пра тое, што ілжывая рамантыка загубіла не адно пакаленне моладзі. Жыццё, падобнае на пекла, і смерць у росквіце гадоў – вось кошт залішняй цікаўнасці. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, выказвалі свае меркаванні, бачанне існуючай праблемы.

Як не стаць ахвярай правакатараў, адмовіцца, калі табе прапануюць наркотыкі, куды звярнуцца за дапамогай, калі ўзнікне такая неабходнасць – на гэтыя і многія іншыя пытанні шукалі адказы вучні 8-га класа падчас ток-шоу “SOS! Бяда на вастрыі іголкі”.

У ходзе класнай гадзіны “Тваё жыццё ў тваіх руках” чацвертакласнікі паспрабавалі вызначыць асноўныя жыццёвыя каштоўнасці чалавека. Дзеці адкрыта дзяліліся сваімі праблемамі, слухалі адно аднаго цярпліва і чакалі сваёй чаргі, каб сумленна прызнацца ў тым, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся. Расказвалі пра свае памылкі з надзеяй, што іх зразумеюць. З аптымізмам наладжвалі “надвор’е” у адносінах.

Цікава прайшоў дыспут “Наркотыкі – праблема асобы, наркаманія –праблема грамадства?”, у якім прынялі ўдзел вучні 9–11-х класаў. У ходзе дыспуту кожнаму ўдзельніку была прадстаўлена магчымасць выказаць меркаванне наконт пастаўленай праблемы, растлумачыць прычыны ўзнікнення і развіцця цікавасці да наркотыкаў. Мерапрыемства дало магчымасць старшакласнікам яшчэ раз задумацца над сэнсам уласнага жыцця, пераканацца ў перавазе здаровага ладу жыцця.

У 5-м класе адбыўся інтэрактыўны дыялог, падчас якога яго ўдзельнікам удалося не патрапіць у “Царства шкодных звычак” і не стаць жыхарамі гарадоў Нікацін, Алкаголь, Наркотыкі. Пяцікласнікі змаглі сказаць цвёрдае “не” на ўгаворы і зманлівыя прапановы Бабы-Ягі і Кашчэя Бессмяротнага і засталіся ў Царстве добрых звычак, пашырыўшы яго новымі гарадамі Загартоўванне, Спорт, Вітамінізацыя і інш.

Акцыя прайшла, як адно імгненне, цікава, змястоўна, з карысцю для яе ўдзельнікаў.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий