Квест-гульня “Па старонках школьнага музея”  

- 10:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У гісторыка-краязнаўчым музі Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна для навучэнцаў, якія наведваюць лагер “Сонейка”, была праведзена квест-гульня “Па старонках школьнага музея”.

Наведванне музея – выдатная ідэя, каб цікава і пазнавальна правесці час. А калі сумясціць музей і квест, то гэта ператворыцца ў сапраўдную прыгоду! Квест-гульня “Па старонках школьнага музея” – музейная камандная гульня з паслядоўным праходжаннем этапаў, якія складаюцца з некалькіх заданняў. Выкананне кожнага папярэдняга задання дае магчымасць перайсці на наступны этап гульні. Галоўная задача кожнай каманды – разгадаць ключавы выраз гульні “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”

У час мерапрыемства кожнае звяно ажыццявіла падарожжа па станцыях: “Прадметы даўніны далёкай”, “Сімволіка Свіслацкага краю”, “З гісторыі школы”, “Свіслаччына ў гады вайны”. Пытанні і заданні, звязаныя з гісторыяй родных мясцін і школы, сталі асноўным зместам распрацаванага мерапрыемства. Удзельнікі гульні адказвалі на пытанні віктарыны, малявалі, суадносілі падзеі вайны і даты, адгадвалі загадкі пра музейныя экспанаты і знаходзілі іх у музеі.

Вывучэнне гісторыі малой радзімы пашырае і ўзбагачае нашы веды пра родныя мясціны, абуджае цікавасць і любоў да роднага краю і яго гісторыі, дапамагае больш поўна адчуць і ўсвядоміць сувязь гісторыі з жыццём. Але гэтую цікавасць трэба выхоўваць. Менавіта квест-гульня спрыяе гэтаму, дзякуючы сваёй інтэрактыўнасці і магчымасці максімальна ўцягнуць навучэнца, зрабіць яго не пасіўным слухачом, а актыўным удзельнікам падзей.

 

Святлана МАЕР,
кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий