Інтэлектуальная гульня – модны маладзёжны трэнд

- 18:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Юныя інтэлектуалы сярэдняй школы № 5 Смаргоні прынялі ўдзел у анлайн-чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па каманднай гульні “Свая гульня”. Чэмпіянат сабраў вакол сябе 47 каманд з розных школ вобласці ў двух узроставых катэгорыях.

Школу прадстаўлялі дзве каманды “Зацьменне” і “Інфініты”. Вучні з энтузіязмам адказвалі на займальныя пытанні, крэатывілі. Гульня прынесла масу эмоцый падлеткам, усе хацелі паказаць высокі ўзровень ведаў і майстэрства рашэння нестандартных задач. Веды і з’яднанасць дапамаглі юным знаўцам удала справіцца з пытаннямі.

На базе нашай школы дзейнічае інтэлектуальны клуб “Эрудыт”. Клуб дае вучням магчымасць асвоіць і палепшыць навыкі гульні, грунтоўна рыхтавацца да будучых гульняў. Вучні упэўнены, што інтэлектуальныя гульні – гэта модны маладзёжны трэнд. У кожнага ёсць магчымасць праявіць свае здольнасці, знайсці аднадумцаў, навучыцца працаваць у камандзе. Інтэлектуальныя гульні таксама даюць магчымасць пакінуць у сваёй памяці яшчэ адну прыемную старонку школьнага жыцця.

Сёння, у эру высокіх тэхналогій, самай вялікай каштоўнасцю для чалавека з’яўляюцца чалавечыя зносіны. Карысныя зносіны, інтэлектуальнае развіццё, інтэлектуальная гульня – тое, што заўсёды застанецца ў прыярытэце для кожнага з нас.

Наперадзе падлеткаў чакаюць сур’ёзныя гульні з каверзнымі пытаннямі, на якія ім яшчэ трэба будзе адказаць. Поспехаў вам, дарагія знаўцы!

 

Ганна ІВАНОВА
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства,
кіраўнік інтэлектуальнага клуба “Эрудыт”
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий