“Місія – жыць!” выканана на выдатна ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе

- 18:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэння ў дзяцей і моладзі негатыўнай устаноўкі да ўжывання наркатычных рэчываў і іх аналагаў, арыентацыі на пазітыўныя каштоўнасці, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна прайшла чарговая восеньская антынаркатычная акцыя “Місія – жыць!”.

У правядзенне акцыі актыўна ўключыліся школьны валанцёрскі атрад “Па закліку сэрца” і антынаркатычны атрад “Моладзь XXI стагоддзя”. Удзельнікі распрацавалі буклеты, памяткі пра шкоду ўжывання наркатычных сродкаў. Наглядную прадукцыю сярод жыхароў аграгарадка Вялікія Вераб’евічы распаўсюджваў прафілактычны дэсант “Мы выбіраем жыццё”.

Валанцёры займаліся выпускам насценгазет “Здорава здаровым быць”. Для вучняў 8–9-х класаў быў наладжаны кіналекторый “Стоп–СПАЙС!”. Настаўнікам фізічнай культуры і спорту была арганізавана сяброўская сустрэча па валейболе сярод настаўнікаў і вучняў. У школьнай бібліятэцы на працягу акцыі дзейнічала кніжная выстава па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

У межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшло мерапрыемства на тэму “Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць” з запрашэннем медыцынскага работніка. У шосты школьны дзень сацыяльны педагог правёў індывідуальныя кансультацыі для вучняў і бацькоў. Малодшыя школьнікі з задавальннем прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Жыццё без шкодных звычак”. Самыя актыўныя вучні прынялі ўдзел у чэленджы “Рухайся ў рытме ЗЛЖ!”

Акцыя “Місія – жыць!” аб’яднала ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў імкненні прапагандаваць здаровыя каштоўнасці, шанаваць і любіць жыццё. Не абкрадайце сябе, пражывіце сваё жыццё прыгожа і годна, бо яно даецца толькі адзін раз.

 

Наталля СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий