Дзіцячы садок на 240 месцаў будуюць у Бабруйску  

- 8:12МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

У Бабруйску ідзе будаўніцтва новага дзіцячага садка. Дашкольная ўстанова будзе разлічана на 13 груп.

У іх ліку – спецыяльная і санаторная групы. Ва ўстанове створаць поўнасцю безбар’ернае асяроддзе, усталююць ліфт. Гэта дасць магчымасць атрымання дашкольнай адукацыі дзецям з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. У матэрыяльным плане ў новым садку арганізуюць усе ўмовы для паўнацэннага развіцця дзяцей. Тут будуць працаваць музычная, спартыўная, гімнастычныя залы, кабінеты для заняткаў па бяспецы жыццядзейнасці, педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага і метадычны.

– Кожная група будзе абсталявана неабходнай мэбляй, мяккім інвентаром, цацкамі, тэлевізарамі, стацыянарнымі і перасоўнымі дошкамі. Прадугледжаны таксама рэсурсныя цэнтры для захоўвання метадычнай літаратуры і наглядных дапаможнікаў. Для ўмацавання здароўя дзяцей у новым садку будуць функцыянаваць сучасны медыцынскі блок і басейн, –паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама А.С.Лісіца.

Значна, што новы дзіцячы садок узводзяць у маладым гарадскім мікрараёне “Маладзёжны”. Увод яго ў эксплуатацыю дазволіць вырашыць тут праблему з крокавай даступнасцю дашкольных устаноў.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

Фота з архіва аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий