Семінар “XXI стагоддзе” для настаўнікаў  

- 8:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Педагогі Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна першы раз у новым навучальным годзе сабраліся на вочным практычным занятку пастаянна дзеючага семінара “XXI стагоддзе”, на якім разглядалі адукацыйныя магчымасці інтэрактыўнага канструктара Learning Apps, вучыліся ствараць рознага роду анлайн-заданні па прадметах і кірунках дзейнасці.

Сёння роля школы як адукацыйнай установы перажывае значныя змены, на першы план выходзіць не перадача сумы ведаў, назапашаных чалавецтвам, а тэхналогія пастаноўкі праблем для даследавання з мэтай далейшага пошуку рашэння. У сувязі з гэтым на адно з першых месцаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу выходзіць распрацоўка і стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы ў школе, умацаванне матэрыяльнай базы, навучанне кадраў новым ІКТ-тэхналогіям.

У апошні час, як мы ўжо заўважылі, з нас усё больш патрабуецца веданне і валоданне камп’ютэрам, мультымедыя, уменне карыстацца іншай аргтэхнікай. Усё часцей ужываецца паняцці “Інфарматызацыя адукацыі” і “ІКТ-кампетэнтнасць настаўніка”.

Зыходзячы з запытаў часу, у 2020/2021 годзе ва ўстанове была арганізавана работа пастаянна дзеючага семінара “XXI стагоддзе”, мэтай якога як раз і з’яўляецца стварэнне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі праз павышэнне ўзроўню інфармацыйнай культуры педагагічных работнікаў і эфектыўнасці выкарыстання ІКТ у адукацыйным працэсе.

У рамках семінара мы аказваем дапамогу педагогам у засваенні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, павышаем эфектыўнасць выкарыстання існуючых ва ўстанове адукацыі інфармацыйных рэсурсаў, вывучаем і абагульняем эфектыўны педагагічны вопыт у галіне выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Семінар працуе ў пастаянна дзеючым рэжыме, у асноўным дыстанцыйна, з выкарыстаннем рэсурсу Google-клас, а некалькі разоў на год-у вочным рэжыме ў форме майстар-класаў, практыкумаў, абмену вопытам, узаеманавучання, прэзентацыі.

Кожны занятак (будзь то дыстанцыйны або вочны) мае наступную структуру:

Тэарэтычная частка – удзельнікі знаёмяцца з вывучаемай праграмай, рэсурсам, даведваюцца пра гісторыю яе стварэння, яе прызначэнне, магчымасці і напрамкі выкарыстання.

Асноўная частка складаецца з лекцыйнай і практычнай: спачатку ўдзельнікі знаёмяцца з інтэрфейсам вывучаемай праграмы (рэсурсу), інструментамі, укладкамі. Прапануецца разгледзець прыклады выкарыстання праграмы (рэсурсу), яе магчымасці ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. У практычнай частцы педагогі выконваюць практычныя заданні па стварэнні электронных прадуктаў (элементаў). Праводзіцца адначасовая карэкціроўка ўменняў.

Заключная частка – падвядзенне вынікаў занятку, удзельнікі задаюць пытанні, карэктуючы свае веды. У абавязковым парадку даецца дамашняе заданне: выкарыстоўваючы вывучаную праграму (рэсурс), неабходна стварыць пэўны фрагмент па сваім прадмеце (сферы дзейнасці).

Праверка хатняга задання праводзіцца альбо ў індывідуальным парадку кіраўніком семінара, альбо арганізуецца асобны невялікі занятак па прэзентацыі атрыманых прадуктаў.

Вывучэнне курса за навучальны год заканчваецца выніковым заняткам, якое праводзіцца ў форме калейдаскопа. Педагогам даецца магчымасць прадэманстраваць атрыманыя веды і ўменні з дапамогай выканання міні-тэстаў, практыкаванняў, прэзентацыі створаных рэсурсаў.

 

Кацярына ШАПЕЛЬ,
кіраўнік семінара, настаўнік
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий