“Book-сімпатыя” і сэлфі з любімай кнігай у гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы

- 18:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і развіцця цікавасці маладых людзей да кніг беларускіх аўтараў у рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае” у гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Крэатыў-конкурс “Фатаграфія з любімай кнігай беларускага аўтара” прапанаваў зрабіць сэлфі з кнігай беларускага аўтара. Вучань 10-га класа Арсеній Гуляй, як і многія яго аднагодкі, захапляецца спортам, любіць чытаць пра спорт і спартсменаў, таму прыняў рашэнне далучыцца да конкурсу. Найбольш цікавай для яго стала кніга Алеся Камароўскага “Пенальці”, якая складаецца з некалькіх аповесцей і апавяданняў.    

Асаблівае ўражанне на хлопца аказалі аповесці “Заварожаны мяч” і “Пенальці” пра самую папулярную спартыўную гульню – футбол. У іх аўтар закранае самыя розныя грані чалавечага характару – сумленнасць, адданасць любімай справе, вернасць калектыву. Гэтыя аповесці Алеся Камароўскага – першыя ластаўкі ў беларускай літаратуры на футбольную тэму. Аўтар дасягнуў галоўнага: яскрава паказаў, што футбол – гэта штодзённая цяжкая праца і пошук на шляху павышэння спартыўнага майстэрства.

Літаратурны марафон “Воок-сімпатыя” быў накіраваны на прывіццё маладому пакаленню гонару за Беларусь, павагі і любові да роднай мовы, павышэнне прэстыжу беларускай літаратуры, пашырэнне чытацкай маладзёжнай аўдыторыі.

“Воок-сімпатыя” – гэта, у першую чаргу, творчая пляцоўка для сустрэчы і зносін маладых людзей, якія любяць кнігі. Па-другое, гэта магчымасць распавесці адно аднаму пра свае любімыя творы, падзяліцца ўражаннямі. Вучні 10-га класа Арсеній Гуляй, Аляксандр Забароўскі, Алена Басалай і Дар’я Кудракова далучыліся да літаратурнага марафону і прапанавалі пазнаёміцца з творамі А.Мураўёва, У.Ліпскага, А.Жвалеўскага і Я.Пастэрнак.

Арганізатары мерапрыемстваў адзначылі, што цікавасць да беларускай мастацкай літаратуры расце і паглыбляецца. А ўдзельнікі запэўнілі, што, далучыўшыся да праектаў, кожны атрымаў выдатную магчымасць здабыць новых сяброў і адкрыць для сябе новых аўтараў.

 

Інеса СЕМЯНЯКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
Алена СУПРУН,
настаўнік англійскай мовы
гімназіі № 1
імя К.Каліноўскага Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий