Плаванне ў басейне – фундамент здароўя з дзяцінства

- 17:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Тэматычны занятак у басейне “Скажам здароўю – так!” прайшоў у санаторнай сярэдняй групе № 1 ясляў-сада № 12 Навагрудка.

Кіраўнік фізічнага выхавання Наталля Сазановіч ветліва сустрэла дзяцей і запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак у цікавае падарожжа ў царства вады. Дзеці гулялі ў “Вітаемся з вадой”, “Маленькія ножкі крочаць па дарожцы”, “Даганялкі”, “Жабка”, “Кракадзільчыкі”, “Падуй на шарык” і інш. Калі ўсе практыкаванні былі выкананы, дзецям далі магчымасць крыху адпачыць і пазабаўляцца ў вадзе з мячамі і цацкамі.

– Калі хлопчыкі і дзяўчынкі свабодна і весела адчуваюць сябе ў вадзе –такія хвіліны, бадай, самыя прыемныя, – кажа кіраўнік фізічнага выхавання.

У арсенале Наталлі Аляксандраўны многа метадаў работы з дзецьмі. І яна цверда ўпэўнена, што плаванне станоўча ўплывае на гартаванне дзіцячага арганізма: павышаюцца імуналагічныя ўласцівасці, паляпшаецца адаптацыя да разнастайных умоў навакольнага асяроддзя, умацоўваецца нервовая сістэма, мацней становіцца сон, паляпшаецца апетыт, павялічваецца агульны тонус арганізма, удасканальваюцца рухі, павялічваецца вынослівасць.

Плаванне дабратворна ўплывае не толькі на фізічнае развіццё дзіцяці, але і на фарміраванне яго асобы. Развівае мэтанакіраванасць, настойлівасць, смеласць, дысцыплінаванасць, уменне дзейнічаць у калектыве. І, нарэшце, заняткі ў басейне даюць дзецям шмат станоўчых эмоцый і выдатны настрой на ўвесь дзень.

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий