Глядзіце мультфільмы разам з дзецьмі

- 7:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У малодшай групе № 4 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прайшла тэматычная забава “Краіна мульці-пульці запрашае…”, падчас якой дзеці з выхавальнікам адгадвалі “зачараваных” герояў сваіх любімых мультфільмаў: Лунціка і яго сяброў, Свінку Пэпу, Фіксікаў, Рабакара Полі і яго сяброў і іншых.

Малыя добра знаёмыя з сучасным мультыплікацыйным светам, яго героямі. Выхавальнік прапанавала дзецям паглядзець фрагменты некаторых мультфільмаў, а затым патлумачыць паводзіны сваіх любімых герояў, расказаць як адносяцца да іх учынкаў. Дзеці заўважылі не толькі добрыя паводзіны, але і кепскія.

З захапленнем малыя прымерылі на сябе касцюмы супер-машынак “Хуткая дапамога”, “Міліцыя”, “Пажарная”, пагулялі ў эстафету “Спяшаемся на дапамогу”. А затым дзеці ператварыліся ў маленькіх мастакоў і з дапамогай размалёвак, каляровых алоўкаў прапанавалі вечарам сваім матулям і татулям выставу “Мой любімы мульцяшны герой”.

Педагог адказала на самае папулярнае пытанне бацькоў: “Ці трэба дазваляць дзецям глядзець сучасныя мультфільмы?”.

– Ёсць, вядома, мультфільмы неадназначныя, але будуць яны на шкоду або на карысць, цалкам залежыць ад дарослага, які глядзіць мультфільм разам з дзіцём, – упэўнена выхавальнік. – Менавіта так. Нельга проста ўключыць мультфільм дзіцяці і сысці ў іншы пакой. Калі вы хочаце ведаць, якія думкі і якія ідэі абуджаюцца ў вашым дзіцяці падчас прагляду, вы не толькі павінны глядзець мультфільмы разам, але і абмяркоўваць тое, што вы ўбачылі. Бо толькі ад бацькоў залежыць, што менавіта дзіця вынясе пасля прагляду таго ці іншага мультфільма.

 

Валянціна ЛІТВІНОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий