Са смеццевай кучкі – класныя штучкі  

- 14:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Асінаўшчызненскім яслях-садзе – пачатковай школе Смаргонскага раёна была арганізавана экалагічная выстава “Са смеццевай кучкі – класныя штучкі”.

Актыўны ўдзел у ёй прынялі і выхаванцы дзіцячага сада, і школьнікі. З бытавых адходаў разам з бацькамі яны змайстравалі шмат розных вырабаў. Усе з задавальненнем наведвалі выставу. Дзецям было вельмі цікава паглядзець, што прыдумалі іншыя. Хтосьці, магчыма, узяў сабе некаторыя ідэі на заметку.

Праблема забруджвання навакольнага асяроддзя пастаянна абмяркоўваецца з навучэнцамі на занятках, уроках, тэматычных мерапрыемствах. Ідэя арганізаваць выставу “Са смеццевай кучкі – класныя штучкі” узнікла пасля таго, як жыхарам аграгарадка Асінаўшчызна раздалі кантэйнеры для асобнага збору бытавых адходаў. Каб зацікавіць дзяцей такой карыснай справай, як сарціроўка смецця, ім прапанавалі паглядзець на пластыкавыя бутэлькі, непатрэбную паперу, рэшткі тканіны з іншага боку. Крыху фантазіі – і вось ужо на выставе красуюцца букеты кветак, жабкі, гадзіннікі, караблі, самалёты, цягнікі і шмат чаго іншага.

Майструючы цацкі і ўпрыгожванні, дзеці правялі час не толькі цікава, але і карысна. Яны абмяркоўвалі з бацькамі, да якога віду смецця адносіцца тая ці іншая ўпакоўка, бутэлька.

Выстава “Са смеццевай кучкі – класныя штучкі” – добрая пляцоўка для дзіцячай фантазіі і сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей. У якое захапленне прыходзілі хлопчыкі і дзяўчынкі, калі, здавалася б, са звычайнага смецця ў іх атрымліваліся такія цікавыя і прыгожыя рэчы!

 

Наталля ПАРЖОН,
настаўнік пачатковых класаў,
Алена БІСЛЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий