ШАГ: Грынкаўскі дзіцячы сад – базавая школа  

- 12:15ШАГ

18 лістапада 2021 года у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 9-га класа Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Крах “маланкавай вайны”.

У ходзе ШАГа 1 настаўнік гісторыі Н.М.Мацюк і вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў: “Захоп Беларусі германскім вермахтам”; “Смаленская бітва (10 ліпеня – 10 верасня 1941 года)”;  “Баі на Ленінградскім напрамку і на Украіне”; “Маскоўская бітва”; “Уступленне ў вайну ЗША. Стварэнне антыгітлераўскай  кааліцыі”.  

Вучні пазнаёміліся з вынікамі Смаленскай і  Маскоўскай бітваў, баямі на Ленінградскім напрамку, даведаліся пра этапы фарміравання антыгітлераўскай кааліцыі.

У ходзе ШАГа  2 навучэнцы разважалі над пытаннямі інфармацыйных блокаў. Дзевяцікласнікі з упэўненасцю сцвярджалі, што абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 года мелі вельмі важнае значэнне:  успомнілі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія мужна змагаліся з ворагам; абаронцаў Гродна, Магілёва, Лепеля. Намаганні савецкага кіраўніцтва, стойкасць і мужнасць салдат не далі магчымасці Гітлеру здзейсніць свой план.

Вучні згадзіліся з тым, што Смаленская бітва мела важнае стратэгічнае значэнне для далейшых дзеянняў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку, для абароны Магілёва і Гомеля, таму што савецкае камандаванне выіграла час для падрыхтоўкі да абароны Масквы.

У ходзе ШАГа 3 вучні падвялі вынікі размовы і прыйшлі да высновы, што гітлераўскі план “маланкавай вайны”, які апраўдаў сябе ў вайне на Захадзе, пацярпеў крах у СССР дзякуючы мужнасці і гераізму, самаахвярнасці савецкага народа, рашаючай ролі савецкага кіраўніцтва.

 

Надзея МАЦЮК,
настаўнік гісторыі
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий