Мерапрыемствы да 120-годдзя Міхася Зарэцкага ў Поразаўскай школе

- 18:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У школьнай бібліятэцы Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна ў суботні дзень прайшлі мерапрыемствы да 120-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага.

Наведвальнікі бібліятэкі вельмі зацікавіліся выставай-аглядам “Зарэцкага чытайце – жыццё пазнавайце!”.

Каля тэматычнай кніжнай выставы “Чалавек вялікай душы і таленту” з чытачамі праводзілася гутарка не толькі пра творы аўтара, але і яго жыццё і творчасць. Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з фотоздымкамі з сямейнага архіва пісьменніка. Жадаючым прапанавалася паглядзець у чытальнай зале відэафільм “Кветка пажоўклая”.

Карыстальнікі бібліятэкі таксама прынялі ўдзел у гучных чытаннях аўтабіяграфічных апавяданняў і іншых твораў з кніг пісьменніка. Старшакласнікі адказвалі на пытанні віктарыны “Чытаем Міхася Зарэцкага”. Яны прымалі актыўны ўдзел у разгадванні літаратурнай шыфроўкі “Знайдзі твор пісьменніка”, калі на малюнках з назваў розных твораў трэба было вылічыць назву твора менавіта Міхася Зарэцкага.

Усім жадаючым было прапанавана прыняць удзел у апытанні “Галасую за любімую кнігу Міхася Зарэцкага”. З вялікай колькасці кніг беларускага пісьменніка чытачы выбіралі адну, якую лічылі самай цікавай, запісвалі яе назву на спецыяльным лісце і рабілі фотаздымак з гэтай кнігай.

Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць узяць з сабой кнігі аўтара з кніжнай выставы “Чалавек вялікай душы і таленту”.

 

Наталля ГУШТЫН,
бібліятэкар
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий